Ці існуе мода на рускіх?

Адзін зь менскіх клюбаў зладзіў вечарынку пад назовам «Русским быть модно». На афішы імпрэзу рэклямавалі выявы матрошак, Крамля, прэзыдэнта Пуціна і... аўтамата Калашнікава.

Што гэта? Глупства кіраўнікоў клюбу, ці праява ўздыму расейскага шавінізму, які перакрочыў расейска-беларускую мяжу?

Ці можа ўвогуле нацыянальнасьць быць модным брэндам?

Ці насамрэч расейцы маюць аж такі прывабны імідж, што быць імі, ці пераймаць іх норавы, становіцца модна?

Ці ўяўляюць падобныя імпрэзы расейцаў у Беларусі небясьпеку для Беларусі — палітычную, эканамічную, культурную? Што можна супрацьпаставіць ім?

А ці можа існаваць мода на беларусаў? І калі яе чакаць?

У дыскусіі бяруць удзел сацыёляг Лідзія Міхеева і філёзаф, кінааналітык Максім Жбанкоў. Перадачу вядзе Вячаслаў Ракіцкі.