Парашэнка: «Выбары» ў ДНР і ЛНР — фарс пад руляй танкаў і аўтаматаў

Пятро Парашэнка

У Кіеве лічаць, што так званыя «выбары» ў кантраляваных сэпаратыстамі раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей ня маюць нічога агульнага з волевыяўленьнем людзей і груба парушаюць менскія дамоўленасьці. Такую заяву 2 лістапада вечарам зрабіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Фарс пад ру́лямі танкаў і аўтаматаў, які сёньня зладзілі дзьве тэрарыстычныя арганізацыі у частцы Данбасу — гэта жудасная падзея, якая ня мае нічога агульнага з рэальным волевыяўленьнем», — сказаў прэзыдэнт Украіны.

Паводле ягоных слоў, Украіна і ўвесь цывілізаваны свет «асудзілі гэтыя так званыя „выбары“». Парашэнка адзначыў, што «ўсе выбары на ўкраінскай тэрыторыі, дзе галасуюць украінскія грамадзяне, павінны праходзіць выключна па ўкраінскіх законах».