Коля Лукашэнка забівае шайбы вэтэранам хакею

На Алімпійских гульнях у Сочы

Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі закінуў дзьве шайбы ў вароты вэтэранаў зборнай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

27 кастрычніка падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў ААЭ ў Абу-Дабі адбыўся таварыскі матч па хакеі паміж камандай прэзыдэнта Беларусі і вэтэранамі зборнай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Як паведаміла праграма «Панарама» тэлеканала «Беларусь 1», гульня завяршылася перамогай гасьцей зь лікам 13:7.

Аляксандар Лукашэнка закінуў у вароты сапернікаў тры шайбы, яго малодшы сын Коля — дзьве.