Эўразьвяз і Беларусь за год да выбараў

Your browser doesn’t support HTML5

Як варта ацаніць апошняе рашэньне Рады Эўразьвязу падоўжыць яшчэ на год візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, аднак выключыць з чорнага сьпісу 24 чалавекі? Ці мяняецца стратэгічнае стаўленьне Брусэлю да афіцыйнага Менску? Наколькі моцнай будзе падтрымка Эўразьвязам дэмакратычных сілаў падчас прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Праскі акцэнт» адказваюць палітолягі Андрэй Казакевіч, Андрэй Фёдараў і аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў.