Нобэль па хіміі — у навукоўцаў Нямеччыны і ЗША

Скульптурная выява Альфрэда Нобэля

Нобэлеўскую прэмію па хіміі атрымаюць Эрык Бэцыг (ЗША), Стэфан Хел (Нямеччына) і Ўільям Мэрнэр (ЗША) за высокадакладную флюарысцэнтную мікраскапію.

Пра гэта паведамляецца на сайце і ў твітэры Нобэлеўскага камітэту.

Цырымонія ўганараваньня ляўрэатаў адбудзецца ў Стакгольме, у дзень народзінаў Альфрэда Нобэля ў сьнежні сёлета.