Жарсьці вакол «Малітвы»

Your browser doesn’t support HTML5

Дваццаць гадоў таму на віцебскім «Славянскім базары» ў выкананьні Ўладзімера Мулявіна ўпершыню прагучала песьня «Малітва» на словы Янкі Купалы. Як ствараўся гэты шэдэўр? Чаму адзін з аўтараў не дазваляе сьпяваць яе маладым выканаўцам? І што такое «сьпіс рэкамэндаваных выканаўцаў», складзены ў Міністэрстве культуры? Госьць перадачы — кампазытар Алег Моўчан.