Чаму беларусаў штрафавалі, а ўкраінцаў садзілі?

Your browser doesn’t support HTML5

Сёньня ў праграме: Пасьля ўчорашняга футбольнага матчу паміж зборнымі Беларусі і Расеі было затрымана шмат фанатаў. Сёньня ім далі арышты і штрафы. Большасьць асудзілі за нецэнзурную лаянку. Падчас матчу стадыён скандаваў беларускія і ўкраінскія лёзунгі, а таксама антыпуцінскія заклікі . Сёньня ў Менску адбыўся саміт СНД і паседжаньне Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай Рады, на якім Армэнія падпісала дамову аб далучэньні да Эўразійскага эканамічнага саюзу. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.