Карцінкі Пуціну ў падарунак

Фрагмэнт карыкатуры пераможцы конкурсу Андрэя Леўчанкі

Карыкатурысты з 32 краін сьвету зрабілі прэзыдэнту Расіі сатырычны падарунак да дня яго нараджэньня.

Ва Украіне 7 кастрычніка падвялі вынікі чацьвёртага Міжнароднага конкурсу карыкатур. У гэтым годзе яго назва «Д’ябальская бэнзакалёнка» адначасова служыць і галоўнай тэмай для ўдзельнікаў, бо з-за апошніх падзей паміж Расеяй і Украінай конкурс было вырашана прымеркаваць да дня нараджэньня расейскага прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна.

1 кастрычніка на сайце конкурсу карыкатур былі апублікаваныя найлепшыя малюнкі мастакоў, што даслалі свае працы міжнароднаму журы, якое ўзначальвае расейскі карыкатурыст Міхаіл Златкоўскі. Спаборнічаць за атрыманьне галоўнай узнагароды — бронзавай статуэткі пчаляра Рудога Панька, пэрсанажа гогалеўскай аповесьці «Вечары на хутары ля Дзіканькі», — карыкатурысты з 32 краін сьвету сёлета маглі ў дзьвюх катэгорыях: карыкатура і шарж на аднаго з трох расійскіх палітыкаў (прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова і Віталя Чуркіна, пастаяннага прадстаўніка Расеі пры ААН).

Апошнія падзеі ва Украіне, а таксама вострая тэма конкурсу зрабілі сваю справу: удзельнікаў было больш, а геаграфія іх пражывання — больш стракатай (у мінулым конкурсе ўдзельнічалі прадстаўнікі 23 краін).

7 кастрычніка, у дзень нараджэння прэзідэнта Расіі, былі абвешчаныя пераможцы. Першае месца — у Андрэя Леўчанкі з Палтавы, другое — у Рыбера Гансана са Стакгольму, і трэцяе — у Сяргея Цюніна з Масквы.

Карыкатура Сяргея Цюніна з Масквы, якая атрымала трэцяе месца на конкурсе

Карыкатура Рыбера Гансана са Стакгольму, якая атрымала другое месца на конкурсе

Карыкатура Андрэя Леўчанкі з Палтавы, якая атрымала першае месца на конкурсе

Арганізатар Валерый Кругаў кажа, што, калі пяць гадоў таму вырашыў правесьці першы конкурс карыкатуры, яго мэтай было вярнуць сатыру, якая ў апошнія гады зьнікла з экранаў тэлевізараў і газэтных палос. Кругаў марыць зрабіць выставу пераможцаў конкурсу ў Расеі: не толькі з-за зьвязанай з гэтай краінай тэмы, але і таму, што ў конкурсе традыцыйна бяруць удзел расейскія карыкатурысты, у тым ліку і даволі вядомыя.

НЕКАТОРЫЯ ІНШЫЯ ПРАЦЫ З КОНКУРСУ

«Д’ябальская бэнзакалёнка» — карыкатурысты віншуюць Пуціна з народзінамі