Нобэль 2014 па фізыцы за магутныя крыніцы сьвятла

Ілюстрацыйнае фота

Сёлетняя Нобэлеўская прэмія па фізыцы прысуджаная тром навукоўцам японскага паходжаньня за вынаходзтва фотадыёдаў, якія зьяўляюцца крыніцамі моцнага белага сьвятла і адначасова зьберагаюць электраэнэргію.

Прэмію атрымалі Ісаму Акасакі і Хіросі Амана з Унівэрсытэту ў Нагоі (Японія) і Судзі Накамура з Каліфарнійскага ўнівэрсытэту (Санта Барбара, ЗША).

У 1901-2013 гадах Нобэлеўская прэмія па фізыцы прысуджалася 107 разоў 196 асобам: 47 разоў аднаму навукоўцу; 31 раз – двум; 29 разоў – тром. Сярэдні ўзрост нобэлеўскіх ляўрэатаў па фізыцы – 55 гадоў.

Адзіным беларусам-ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па фізыцы зьяўляецца Жарэс Алфёраў, які атрымаў яе ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэньне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанэнтаў.