У кватэру Францкевіча ломіцца міліцыя

Аляксандар Францкевіч

«Я цяпер дома, і сюды спрабавалі пранікнуць супрацоўнікі міліцыі. Яны праз суседзяў адчынілі дзьверы ў калідор і спрабавалі дабрацца да мяне. Дзе яны цяпер, я ня бачу, магчыма, усё праслухоўваюць. Я ня ведаю, з чым гэта зьвязана, бо толькі што прыехаў з адпачынку. Яны пазванілі ў дамафон. Але прычыну яны наўрад ці скажуць. Наагул, гэта тут ня толькі мой адзінкавы выпадак, таму я не хачу паўтараць чужыя памылкі і адчыняць ім дзьверы. Ня хочацца адразу пасьля адпачынку ні за што ехаць на суткі. Супрацоўнікі былі ў цывільным. Яны спрабавалі адчыніць дзьверы кватэры сілай, але не атрымалася. Таму я асьцерагаюся, што яны могуць пайсьці на нейкія крайнія меры», — апавёў Аляксандар Францкевіч карэспандэнту Свабоды.

Як перадае праваабарончы цэнтар «Вясна», сёньня такім чынам быў затрыманы сацыяльны актывіст Аляксандар Стукін. Яго месцазнаходжаньне дагэтуль невядомае.