Папа моліцца за Беларусь

Папа Францішак, архіўнае фота

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з папам Францішкам падчас аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнага паседжаньня Папскай рады, якое адбываецца ў Рыме 1–3 кастрычніка.

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў падзяку папу Францішку за клопат аб касьцёле ў Беларусі.

«Я падышоў да папы і падзякаваў за яго словы, за тое, што сваім навучаньнем ён дае надзею сучаснаму сьвету, асабліва тым, хто ў бядзе, а таксама за яго клопат аб Касьцёле ў Беларусі. Папа сказаў, што ў сваіх думках ён заўсёды памятае аб Беларусі і моліцца за яе», — цытуе словы арцыбіскупа Кандрусевіча catholic.by.