Адвакат «смс-мінёра»: прысуд будзе абскарджаны

Your browser doesn’t support HTML5

У Цэнтральным судзе Менску агалошаны прысуд менчуку, які ў лютым набраў у мабільніку СМС з пагрозай узарваць мэтро. У лютым Канстанціна Сіманава затрымала ў мэтро служба бясьпекі, якая адрэагавала на паведамленьне адной з пасажырак. Тая выпадкова ўбачыла ў яго мабільным тэлефоне тэкст з пагрозамі ўзарваць у мэтро бомбу. З прычыны абвінавачаньняў у сэксуальных злачынствах працэс па справе Канстанціна Сіманава быў закрыты. У выніку засталося невядомым прозьвішча дзяўчыны, якую суд прызнаў пацярпелай ад гвалту, а таксама акалічнасьці здарэньня.