У Салігорску аштрафавалі Ўладзімера Лемеша

Штрафам 300 тысяч рублёў пакараў суд у Салігорску актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Ўладзімера Лемеша, якога зьвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Паводле міліцыянтаў, якія выступілі сьведкамі ў судзе, актывіст «ішоў па вуліцы і гучна лаяўся матам».

Уладзімера Лемеша затрымалі людзі ў цывільным 27 верасьня каля ягонага дома ў Салігорску. «Выйшаў па хлеб у краму, затрымалі, вязуць у РАУС», — напісаў у Фэйсбуку Ўладзімер.

Два дні ён правёў у пастарунку.