“Беларуская Атлянтыда” ўсплыла і… зноў патанула
Your browser doesn’t support HTML5
У Заслаўскім дзяржаўным музэі менскімі абласнымі ўладамі забароненая выстава “Заходнебеларуская Атлянтыда”, прымеркаваная да 75-годзьдзя ўзьяднаньня Беларусі ў верасьні 1939 году. Што насьцярожыла загадчыка ідэалягічнага аддзелу Руслана Трухана? Госьцем Міхася Скоблы – арганізатар выставы гісторык Ігар Мельнікаў.