Мова як сувэнірчык

Your browser doesn’t support HTML5

У сваёй прамове ў ААН міністар Уладзмер Макей гаварыў пра міжнародныя пазыцыі Беларусі ў кантэксьце дачыненьняў сьвету з Кубай, Іранам і Вэнэсуэлай. Дэталі – у бліц-аналізе Свабоды. Сёньня апошні дзень, калі мяжу з Эўразьвязам зь беларускага боку можна перайсьці пешкі. Чаму, што робіцца на пераходах і ці адновіцца такі парадак? А таксама: рэакцыя ў народзе і ў школе на прапанову зьверху ўвесьці дадатковую гадзіну беларускай мовы. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.