Café Europa. Юлія Чарняўская і расейскамоўны андэрграўнд
Your browser doesn’t support HTML5
Госьця Café Europa – Юлія Чарняўская зь Менску, пісьменьніца, культуроляг, аўтарка і вядучая тэлепраграм на інтэрнэтным партале ТУТ.БАЙ. Піша вершы, прозу, п’есы на расейскай мове. Як пачувае сябе расейскамоўны аўтар у Менску – як свой чалавек ці як чужаніца? Што для яго значыць савецкая спадчына? Ці магчымая беларуская літаратура на расейскай мове?