Судзяць яшчэ аднаго актывіста «Зьмены»

Віталь Васількоў

У судзе Партызанскага раёна Менска знайшоўся актывіст апазыцыйнай моладзевай арганізацыі «Зьмена» Віталь Васількоў, сувязь з якім перарвалася 12 верасьня.

Выходныя Віталь Васількоў правёў у пастарунку. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна». Пакуль невядома, ў якім адміністратыўным правапарушэньні яго абвінавачваюць. 12 верасьня былі затрыманыя актывісты «Зьмены» Павал Вінаградаў і Ягор Віняцкі.

Суд Маскоўскага раёну сталіцы 12 верасьня арыштаваў на 15 сутак актывіста моладзевай ініцыятывы «Зьмена» Паўла Вінаградава за брыдкаслоўе. Актывіст «Зьмены» Ягор Віняцкі таксама быў арыштаваны на 15 сутак.