ЗША абвясьцілі пра новыя санкцыі супраць Расеі

Злучаныя Штаты абвясьцілі пра новыя санкцыі супраць Расеі, якія тычацца абмежаваньняў у фінансавай, энэргетычнай і абароннай галінах.

У заяве міністэрства фінансаў ЗША гаворыцца аб далейшым абмежаваньні доступу найбуйнейшых расейскіх банкаў да рынкаў аблігацый і акцый.

Новыя санкцыі ЗША рушылі ўсьлед за абвешчанымі раней эканамічнымі мерамі Эўрапейскага зьвязу і ўключалі абмежаваньні на фінансаваньне некаторых расейскіх дзяржкампаній і замарожваньне актываў вядучых расейскіх палітыкаў.

Новыя санкцыі ЗША зробяць больш жорсткімі фінансавыя абмежаваньні для шасьці расейскіх банкаў, у тым ліку Сбербанку, найбуйнейшага ў Расеі па велічыні актываў, забараняючы прыватным асобам ЗША і кампаніям даваць гэтым банкам грошы ў доўг больш, чым на 30 дзён, паведамляе Reuters.