Парашэнка ў Марыюпалі заклікаў да міру (відэа)

Your browser doesn’t support HTML5

Пятро Парашэнка ў Марыюпалі 8 верасьня

Украінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка 8 верасьня наведаў партовы горад Марыупаль на ўсходзе Ўкраіны, дзе пэрыядычныя абстрэлы ў выходныя парушалі крохкае перамір’е.

У выступе перад працоўнымі сталеліцейнай прамысловасьці Парашэнка заявіў, што горад у стане абараніць сябе ад сэпаратысцкіх сіл, але, што «ўсе хочуць міру».