Музыка сьвету на «Камяніцы»

Your browser doesn’t support HTML5

У шостым фольк-фэсьце «Камяніца», што прайшоў у суботу ў Музэі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам, гралі традыцыйныя й мадэрновыя этнагурты зь Беларусі, Украіны, Расеі, Польшчы, Чэхіі. 13-гадовую выхаванку Ірэны Катвіцкай Патрыцыю, што ўдзельнічала ўва ўсіх шасьці фэстах, уганаравалі званьнем «Дзіця Камяніцы» і сольным выступам. «Рэлікт» прэзэнтаваў песьню з будучай праграмы-трыб’юту на творчасьць «Песьняроў». А лідар славутых «Воплей Відаплясава» Алег Скрыпка выступіў як дыджэй.