Эўразьвяз мае абвясьціць новыя санкцыі супраць Расеі

Эўразьвяз сёньня можа афіцыйна аб’явіць аб чацьвёртай хвалі санкцый супраць Расеі за яе дзеяньні ва Ўкраіне.

Гаворка ідзе пра захады, узгодненыя лідэрамі ЭЗ 5 верасьня ў кулюарах саміту НАТО ў Уэльсе.

Рашэньне прынятае пасьля таго, як прадстаўнікі ўкраінскай улады і прарасейскіх баевікоў дамовіліся аб спыненьні агню ў спробе пакласьці канец пяцімесячная канфлікту, ахвярамі якога, паводле ацэнак, сталі 2600 чалавек.

Эўразьвяз заявіў, што новыя санкцыі могуць быць прыпыненыя, калі Масква будзе паважаць пагадненьне аб спыненьні агню і выведзе свае войскі з Украіны.

Міністэрства замежных спраў Расеі паабяцала «адрэагаваць» на ўвядзеньне новых санкцый, але не канкрэтызавала, якой будзе гэтая рэакцыя. На папярэдні этап санкцый Масква адказала забаронай на імпарт прадуктаў харчаваньня з краін Захаду.

Нягледзячы на абвяшчэньне аб спыненьні агню, паведамленьні аб новых узброеных сутычках цягам выходных паступалі з Марыюпаля і раёна аэрапорта Данецка. У выніку абстрэлу ўсходніх ускраін Марыюпаля загінула 33-гадовая жанчына.