Зь беларускага боку выступіць хор «Унія».
8 верасьня а 19-ай у Фарным касьцёле ў Горадні засьпяваюць хоры зь Беларусі, Літвы і Польшчы. Зь беларускага боку выступіць хор «Унія», паведамляе Твой стыль.
Вялікі канцэрт заплянаваны з нагоды 500-годзьдзя перамогі ВКЛ над Вялікім княствам Маскоўскім у бітве пад Воршай, паведаміў консул Генэральнага консульства Польшчы ў Горадні Веслаў Раманоўскі.
Перад канцэртам у Фарным касьцёле адбудзецца імша на лацінскай мове. Уваход на мерапрыемства вольны.
Арганізатарам мерапрыемстваў выступілі Генэральнае консульства Польшчы і Генэральнае консульства Літвы ў Горадні.
Your browser doesn’t support HTML5
Хор "Унія" — ізноў на сцэне