АБСЭ апублікавала пратакол перамоваў у Менску (дакумэнт)

Падаем пераклад тэксту, арыгінал якога складзены на расейскай мове

Арганізацыя па бясьпецы і супрацы ў Эўропе апублікавала ў ноч на нядзелю тэкст Пратаколу па выніках кансультацыяў трохбаковай кантактнай групы па сумесных кроках, накіраваных на імплемэнтацыю мірнага пляну прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі і ініцыятываў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, падпісаны ў пятніцу ў Менску.

Падаем пераклад тэксту, арыгінал якога складзены на расейскай мове:

Пратакол па выніках кансультацый Трохбаковай кантактнай групы па сумесных кроках, скіраваных на імплемэнтацыю Мірнага пляну Прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі і ініцыятываў Прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна

Па выніках разгляду і абмеркаваньня прапановаў, унесеных удзельнікамі кансультацый у Менску 1 верасьня 2014, Трохбаковая кантактная група ў складзе прадстаўнікоў Украіны, Расейскай Фэдэрацыі і Арганізацыі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе дасягнула згоды адносна неабходнасьці ажыцьцявіць наступныя крокі:

  1. Забясьпечыць неадкладнае двухбаковае спыненьне ўжываньня зброі.
  2. Забясьпечыць маніторынг і вэрыфікацыю з боку АБСЭ рэжыму неўжываньня зброі.
  3. Ажыцьцявіць дэцэнтралізацыю ўлады, у тым ліку шляхам прыняцьця Закону Ўкраіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіраваньня ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей» (Закон аб асаблівым статусе).
  4. Забясьпечыць пастаянны маніторынг на расейска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы і вэрыфікацыю з боку АБСЭ са стварэньнем зоны бясьпекі ў памежных раёнах Украіны і Расейскай Фэдэрацыі.
  5. Неадкладна вызваліць усіх закладнікаў і незаконна ўтрымліваных асобаў.
  6. Прыняць закон аб недапушчэньні перасьледу і пакараньня асобаў у сувязі з падзеямі, якія адбыліся ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны.
  7. Працягнуць інклюзіўны агульнанацыянальны дыялёг.
  8. Прыняць меры для паляпшэньня гуманітарнай сытуацыі на Данбасе.
  9. Забясьпечыць правядзеньне датэрміновых мясцовых выбараў у адпаведнасьці з Законам Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіраваньня ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей» (Закон аб асаблівым статусе).
  10. Вывесьці незаконныя ўзброеныя фармаваньні, ваенную тэхніку, а таксама баевікоў і наймітаў з тэрыторыі Ўкраіны.
  11. Прыняць праграму эканамічнага адраджэньня Данбаса і аднаўленьня жыцьцядзейнасьці рэгіёну.
  12. Даць гарантыі асабістай бясьпекі для ўдзельнікаў кансультацый
  13. . Удзельнікі Трохбаковай кантактнай групы:

Пасол Хайдзі Тальявіні (подпіс)

Другі Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма (подпіс)

Пасол Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў (подпіс)

Аляксандр Захарчанка (подпіс)

Ігар Платніцкі (подпіс)