Санкцыі ў дзеяньні: сьпікера Дзярждумы Нарышкіна не пусьцілі ў Нарвэгію

Сяргей Нарышкін

Сяргей Нарышкін меўся прыняць удзел у канферэнцыі старшыняў парлямэнтаў у Осла.

Эхо Москвы паведамляе, што Нарышкін ня змог выехаць у Нарвэгію з-за ўведзеных супраць Расеі санкцый Эўразьвяза.

Чарговы сьпіс санкцый, якія будуць закранаць абарончую прамысловасьць, дзяржаўныя банкі, энэргітычны сэктар і асобаў, блізкіх да Ўладзімера Пуціна, будзе агалошаны сёньня.

Прычынай увядзеньня абмежавальных мераў супраць Расеі сталі дзеяньні краіны ва Ўкраіне.