Францускіх «Містраляў» Расеі давядзецца пачакаць

Францыя адклала пастаўкі Расеі гелікоптэраносца «Містраль».

У адміністрацыі прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда заявілі, што Францыя адклала пастаўкі Расеі гелікоптэраносца «Містраль» на тле францускай заклапочанасьці дзеяньнямі Масквы ва ўсходняй Украіне.