Канфлікт ва Ўкраіне спарадзіў мільён уцекачоў

Прынамсі мільён чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў сувязі з эскаляцыяй канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Пра гэта заявіў у аўторак у Жэнэве кіраўнік эўрапейскага аддзелу камісарыяту ААН у справах уцекачоў Вэнсан Каштэль. Паводле яго, толькі за апошнія тры тыдні колькасьць уцекачоў з адных рэгіёнаў Украіны ў іншыя падвоілася і складае цяпер ня менш як 260 тысяч. Яшчэ 814 тысяч чалавек – гэта уцекачы, якія зьехалі ў гэтым годзе ў Расею.

На мінулым тыдні ААН абнародавала зьвесткі аб тым, што ахвярамі супрацьстаяньня паміж украінскімі ўрадавымі сіламі і прарасейскімі сэпаратыстамі з красавіка сталі каля 2600 чалавек, тысячы атрымалі раненьні.