Эўропа ня здолела перашкодзіць вайне ва Ўкраіне, — Ягланд

Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ёрн Ягланд лічыць, што канфлікт ва Ўкраіне зьяўляецца вынікам правалу эўрапейскіх інстытуцый, якія былі створаны пасьля Другой сусьветнай вайны для садзейнічаньня міру.

У тым ліку ён перакананы, што гэта правал і самой Рады Эўропы:

«Той факт, што гэты канфлікт разьвіўся, зьяўляецца правалам эўрапейскіх інстытуцый, якія былі створаныя пасьля Другой сусьветнай вайны, каб садзейнічаць міру і перашкодзіць новай вайне ў Эўропе. Мы аказаліся няздольнымі гэта выканаць», — сказаў Ягланд на прэс-канфэрэнцыі з кіраўніком МЗС Украіны ў Кіеве.

Разам з тым, генэральны сакратар Рады Эўропы выказаў салідарнасьць з Украінай і яе народам і падкрэсьліў, што падзеі ва Ўкраіне не зьяўляецца справай ХХІ стагоддзя, але адносяцца да мінулага.

На думку Ягланда, першым крокам для дээскаляцыі сытуацыі ва Ўкраіне павінна стаць зьніжэньне градусу рыторыкі.