Паводле дарадцы міністра абароны Ўкраіны Аляксандра Данілюка, у Данбасе з пачатку баявых дзеяньняў загінулі каля 2 тысяч кадравых вайскоўцаў Расейскай Фэдэрацыі.
Пра гэта дарадца міністра абароны напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
«За ўварваньне ва Ўкраіну ўжо заплацілі жыцьцём каля 2 тысяч кадравых расейскіх вайскоўцаў, у асноўным дэсантнікаў. Зараз вельмі важна арганізаваць нефармальную структуру, якая будзе камунікаваць з сваякамі загінулых і яшчэ пакуль жывых расейскіх салдат і афіцэраў з тым пасылам, каб яны сталі асноўным антываеннымі актывістамі ў Мордары», — піша Данілюк, якога цытуе УНІАН.