Украінскія войскі ўтрымліваюць пазыцыі

Байцы батальёну «Дняпро», ілюстрацыйнае фота

Сілы Антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе вядуць баі з праціўнікам у Луганску, Ілавайску, Лутугіна, Станіца Луганскай.

Ва ўсіх сэктарах ўкраінскія войскі актыўна ўзмацняюць ахову і абарону базавых лягераў, апорных пунктаў і інжынэрнае абсталяваньне блёкпастоў.

Пра гэта паведамляе каардынатар руху «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітрый Тымчук. У раёне Марыюпаля сілы АТА таксама ажыцьцяўляюць інжынэрна-сапёрнае абсталяваньне мясцовасьці і мініраваньне танканебясьпечных кірункаў.

Баевікі далей абстрэльваюць пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў і спрабуюць наступаць на апорны пункт ўкраінскіх сілавікоў у раёне Дэбальцава Данецкай вобласьці, паведамляе ваенны экспэрт.