Цяпер у Менску рыхтуецца трохбаковая сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў Мытнага саюзу. Пра гэта журналістам паведаміў прадстаўнік прэсавай службы Міністэрства замежных справаў Беларусі.
Паводле яго, сустрэча Аляксандра Лукашэнкі, Нурсултана Назарбаева і Уладзіміра Пуціна адбудзецца пазьней.
Раней у Менску адбылася сустрэча лідэраў краін Мытнага саюзу з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і трыма высокапастаўленымі чыноўнікамі ЭЗ, а таксама шэраг двухбаковых сустрэч.