«Вінаградаў зьбіраецца сядзець»

Your browser doesn’t support HTML5

Актывіст моладзевай ініцыятывы «Зьмена» Павал Вінаградаў шаснаццаты раз адправіўся на «суткі». Вінаградаў сам падрыхтаваў свае рэчы для адседкі і прызначыў міліцыянтам сустрэчу каля пад’езду свайго дома. На відэа ён размаўляе з жонкай Сьвятланай перад тым, як выйсьці з кватэры.