Вінаградава забралі ў пастарунак

Міліцыянты зазначылі, што забіраюць актывіста «Зьмены» ў раённую ўправу міліцыі «пагутарыць».

Павал узяў з сабою торбу з рэчамі, падрыхтаваўшыся такім чынам да магчымага арышту.

У 12.30 у кватэру да актывіста «Зьмены» Паўла Вінаградава прыйшлі супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Менску. Павал дзьвярэй не адчыніў, але празь дзьве гадзіны абяцаў чакаць міліцыянтаў каля пад’езду з рэчамі, падрыхтаваны да адседкі на Акрэсьціна«.

«Я думаю, гэта зьвязана з учорашняй акцыяй „Зьмены“, калі яны вывесілі 100 бел-чырвона-белых сьцягоў. Самае цікавае — я ў акцыі ня ўдзельнічаў. Але ўжо па традыцыі, відаць, усё адно мяне забяруць.

Your browser doesn’t support HTML5

Паўла Вінаградава вязуць у пастарунак

Міліцыянты прасілі адчыніць дзьверы і „пагутарыць“, але я сказаў, што адчыняць ня буду і гутарыць не хачу. Але паколькі паводле ўмоваў нагляду я ўсё адно мушу ім дзьверы адчыніць у 20.00, то я сказаў, што ў 14.30 буду стаяць пад пад’ездам з рэчамі. Яны пагадзіліся».