Пакаяньне за беларускую мову

  • Міхаіл Раманоускі

Your browser doesn’t support HTML5

У новай перадачы «Бяз гальштукаў» пісьменьнікі, журналісты Беларускай службы Радыё Свабода – Сяргей Абламейка, Сяргей Дубавец і Вячаслаў Ракіцкі абмяркоўваюць словы Апостальскага Нунцыя у Беларусі, арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцьці, які ў Друі ў час сьвяткаваньня 100-годзьдзя ўніяцкага біскупа Часлава Сіповіча ў сваёй прамове па-беларуску заявіў: “Спадзяемся, што біскуп Сіповіч даруе моўныя памылкі прадстаўніку Папы ў Беларусі, які намагаецца сёньня гаварыць пра яго на ягонай жа мове. Гэта выраз таго, што ўвесь Касьцёл паважае і шануе гэтую мову і гэты народ, і просіць прабачэньня за тое, калі не заўсёды рабіў гэта так, як павінен”.