У беларускай вёсцы пад Іркуцкам

Your browser doesn’t support HTML5

Расейская Сыбір – бадай, адзінае месца ў сьвеце, дзе практычна ў нязьменным выглядзе захаваліся беларускія паселішчы, закладзеныя больш за стагодзьдзе таму. Адным з такіх узораў захаваньня нацыянальных традыцый — вёска Тургенеўка, якая ў 1909 годзе прытулілася на спрадвечнай бурацкай зямлі. Сюды па так званай сталыпінскай аграрнай рэформе пераехалі некалькі дзясяткаў сем’яў з Гарадзенскай губэрні. На новай радзіме нашчадкаў беларусаў пабываў Ігар Карней.