Ленінапавал ва Ўкраіне працягваецца. Ноччу Ільіч упаў у Марыюпалі

Скрыншот сайта www.0629.com.ua

Надыйшла чарга падзеньня Ленінаў у Данбасе, большая частка якога вызваленая ад прарасейскіх баевікоў.

Сёньня ўначы невядомыя з дапамогай троса і грузавіка зьнесьлі з пастамэнта помнік Леніну ў цэнтры Марыюпаля.

Пра гэта паведамляе сайт навінаў Марыюпаля 0629.

Невядомыя з дапамогай троса зьнесьлі з пастамэнта 8-мэтровы помнік Леніну, разьмешчаны ў цэнтры горада і які прастаяў на гэтым месцы 27 гадоў. Гэта адбылося каля 2.00.

Да помніка пад’ехалі на грузавіку, яны абвязалі трос вакол шыі скульптуры, прывязалі яго да грузавіка і рванулі з месца. Скульптура павалілася на пліты і раскалолася. Супрацоўнікі міліцыі ўжо задакумэнтавалі гэты факт.

Цяпер у Марыюпалі засталося яшчэ чатыры помніка Леніну. 5 жніўня помнік Леніну зьнесьлі ў горадзе Шчасьце Луганскай вобласьці. Дэмантаж помніка зрабілі прадстаўнікі грамадзкасьці, сярод якіх былі мясцовыя шахцёры ды актывісты «Свабоды». УНІАН паведамляе, што ва Ўкраіне яшчэ застаецца каля дзьвюх тысяч помнікаў