Ці абралі б беларусы прэзыдэнтам былога палітвязьня?

  • Міхаіл Раманоускі

Your browser doesn’t support HTML5

З-за кратаў палітык Мікалай Статкевіч прапанаваў абраць адзіным кандыдатам на прэзыдэнта ад дэмакратычных сілаў былога ці цяперашняга палітвязьня. Гэта – спроба паламаць выбарчы сцанар уладаў, ці прыцягненьне ўвагі да праблемы палітвязьняў? Мэтафарычна ёмісты выклік, ці ўласная амбіцыя былога кандыдата на прэзыдэнта? У дыскусіі бяруць удзел былы палітвязень, палітык Павал Севярынец і журналісты Свабоды Ганна Соўсь і Сяргей Навумчык.