Ці зьменяць перамовы імідж Лукашэнкі

Your browser doesn’t support HTML5

Ці варта ўскладаць вялікія чаканьні на сустрэчу прэзыдэнтаў Беларусі, Казахстану і Расеі пры пасярэдніцтве чыноўнікаў Эўразьвязу, якая мае адбыцца 26 жніўня ў Менску? Што азначае той факт, што эўрапейскія палітыкі зноў пачалі наведваць Менск? Ці мае шанцы Аляксандар Лукашэнка зьмяніць свой міжнародны імідж у выніку спробаў стаць пасярэднікам ва ўкраінска-расейскім процістаяньні. На гэтыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць кіраўнік праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў і Кіраўнік Рады міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь» Уладзімер Мацкевіч. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў.