Беларусь і Ўкраіна: гандлёвы канфлікт вычарпаны (2)
Your browser doesn’t support HTML5
Гандлёвы канфлікт паміж Беларусьсю і Ўкраінай вычарпаны, заявіў дырэктар дэпартамэнту зьнешнеэканамічнай дзейнасьці МЗС Беларусі Ігар Назарук. Ад 19 жніўня абедзьве краіны скасавалі ўсе абмежаваньні ва ўзаемным гандлі.
Жыхарка Смалявіцкага раёну трапіла ў шпіталь пасьля таго, як яе зьбілі нібыта за тое, што яна зьняла на тэлефон, як мясцовыя начальнікі крадуць з поля капусту. У Сьледчым камітэце абяцаюць праверыць гэты факт.
У Магілёве мясцовая суполка Аб’яднанай грамадзянскай партыі стварыла Цэнтар прыхільнікаў пераменаў. Сярод іншага цэнтар будзе прымаць беларускіх творцаў, якія ў Беларусі пазбаўленыя магчымасьці публічна сустракацца зь людзьмі. Першым госьцем цэнтру стаў кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, які паказаў магілёўцам адну з сваіх апошніх стужак – фільм «Лабатамія».
Рэжысэр Віктар Асьлюк зьняў на «Беларусьфільме» мастацкі фільм «Рускі» паводле аднайменнага апавяданьня Максіма Гарэцкага. Стужку пакажуць на Міжнародным кінафэстывалі кароткамэтражных фільмаў у горадзе Драма ў Грэцыі.
Ад мінулага месяца сьпіс краінаў, якія беларусы могуць наведваць бязь візы і запрашэньня, папоўніла Манголія – прагучыць рэпартаж адтуль нашага карэспандэнта.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.