Ці Лукашэнка ўжо не апошні дыктатар у Эўропе?

Your browser doesn’t support HTML5

Ці мяняецца роля і статус Аляксандра Лукашэнкі ў выніку таго, што Менск прымае трохбаковыя перамовы паміж Украінай і Расеяй пры пасярэдніцтве Эўразьвязу? Ці можна сказаць, што на фоне ўсіх апошніх падзеяў у Расеі Лукашэнка ўжо не зьяўляецца “апошнім дыктатарам Эўропы”? Ці варта чакаць паляпшэньня адносінаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам у сувязі з новым іміджам афіцыйнага Менску? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” адказваюць галоўны рэдактар часопіса “Архэ” Валер Булгакаў і старшыня парты БНФ Аляксей Янукевіч. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў