Ці рыхтуецца апазыцыя да прэзыдэнцкіх выбараў?

Your browser doesn’t support HTML5

Чаму беларускія дэмакратычныя сілы дагэтуль публічна не распачалі працэс вылучэньня кандыдатаў на будучыя прэзыдэнцкія выбары? Ці будуць апазыцыйныя партыі імкнуцца да вылучэньня адзінага кандыдата і якім шляхам? Чаму ідэя Плошчы ўжо не выглядае настолькі прывабнай, як на ранейшых выбарах? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” адказваюць палітолягі Юры Чавусаў і Андрэй Казакевіч.