Князь Альгерд супраць Леніна?

Your browser doesn’t support HTML5

У Беларусі з аднаго боку паўсюль на пастамэнтах – помнікі Леніну, з другога – вялікім князям. Толькі за апошні час ўсталяваныя помнікі Ўсяславу Чарадзею ў Полацку і Альгерду ў Віцебску. Плянуецца гэткім жа чынам ушанаваць князёў Гедыміна ў Лідзе і Міндоўга ў Наваградку. Дзеля чаго гэтыя гістарычныя постаці патрэбныя сёньняшняй беларускай уладзе? Госьцем перадачы – доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.