Актывістаў робяць хуліганамі (3)
Your browser doesn’t support HTML5
Кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Плятформа» Андрэя Бандарэнку асудзілі на тры гады калёніі паводле абвінавачаньня ў хуліганстве.
Тым часам лідэра грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Алега Корбана асудзілі на дзесяць сутак нібыта за «дробнае хуліганства».
Міжнародны Чырвоны Крыж паведаміў, што вядзе перамовы з Расеяй пра магчымую дастаўку расейскай гуманітарнай дапамогі ва Ўсходнюю Ўкраіну, дзе працягваюцца баі. Для гэтага патрэбная згода ўраду Ўкраіны, аднак украінская ўлада і шэраг заходніх экспэртаў выказваюць засьцярогу, што Расея скарыстае гэта як нагоду ўвесьці ва Ўкраіну войскі пад выглядам міратворчых сілаў.
Салігорскі райвыканкам не дазволіў Незалежнаму прафсаюзу гарнякоў «Беларуськалію» правесьці пікет з патрабаваньнем лепшых заробкаў, бясьпекі працы і захаваньня сацыяльных ільготаў.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio