Украіна на ваенных ростанях

Your browser doesn’t support HTML5

Ці пашле Ўладзімер Пуцін ува Ўкраіну рэгулярную расейскую армію? Калі не, то колькі будзе працягвацца антытэрарыстычная апэрацыя ўкраінскай войска на ўсходзе Ўкраіны? Ці магчымыя палітычныя перамовы паміж украінскімі ўладамі і прадстаўнікамі сэпаратыстаў? Над гэтымі пытаньнямі ў Праскім акцэнце разважаюць палітолягі: зь Менску – Андрэй Паротнікаў, з Кіеву – Вадзім Карасёў, з Масквы – Кірыл Коктыш.