Чаму Лукашэнка тармозіць лібэралізацыю крымінальнага заканадаўства?

Your browser doesn’t support HTML5

Кіраўнік Беларусі правёў нараду наконт зьменаў крымінальнага заканадаўства. Ці можна лічыць беларускае крымінальнае заканадаўства занадта жорсткім і рэпрэсіўным? Чаму так цяжка ідзе ягоная лібэралізацыя? Чаму Аляксандр Лукашэнка сумняваецца ў неабходнасьці увядзеньня "зьдзелкі са сьледзтвам"? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла і юрыст Сяргей Балыкін.