Як немцы адлучалі Беларусь ад Расеі і Польшчы

Your browser doesn’t support HTML5

Першая сусьветная вайна мела вялікі ўплыў ня толькі на палітычны лёс Беларусі, якая пасьля заканчэньня гэтага канфлікту ўпершыню пад сваёй назвай зьявілася на палітычнай мапе Эўропы. Як лічыць беларускі гісторык Уладзімер Ляхоўскі, гэтая вайна таксама мела вырашальны ўплыў на рост нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў і беларусізацыю іхнага жыцьця. Уладзімер Ляхоўскі распавёў Свабодзе пра заснаваньне беларускамоўнай школьнай сыстэмы немцамі падчас Першай сусьветнай вайны.