Каго «разбудзіць» катастрофа «Боінга»?

Your browser doesn’t support HTML5

Замежныя палітычныя лідэры патрабуюць правесьці хуткае і празрыстае міжнароднае расследаваньне катастрофы «Боінга-777» і знайсьці вінаватых. Прэзыдэнт ЗША назваў гібель амаль трохсот чалавек падзеяй, якая павінна «разбудзіць» Эўропу і сьвет. Кіеў усклаў адказнасць за катастрофу «Боінга-777» на Расею, Масква абвінаваціла ў трагедыі ўкраінскія ўлады. Як адбываецца расьсьледаваньне катастрофы? Ці адаб’ецца гэтая трагедыя на бясьпецы Беларусі? Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.