Вольга Іпатава адваявала Дом літаратара

Your browser doesn’t support HTML5

Днямі ў Менску прайшла творчая вечарына Вольгі Іпатавай. Са сваімі чытачамі яна сустрэлася ў Доме літаратара, які яшчэ ў 2000-м годзе быў адабраны ўладамі ў тады яшчэ адзінага Саюзу пісьменьнікаў. Цяпер гэты прэстыжны будынак у цэнтры сталіцы належыць Кіраўніцтву справамі прэзыдэнта. Чаму для пісьменьніцы было прынцыповым зладзіць вечарыну ў колісь слынным пісьменьніцкім доме, яна расказала ў гутарцы з Міхасём Скоблам.