Незалежнасьць як яна ёсьць

Your browser doesn’t support HTML5

Упершыню за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі ў парадзе 3 ліпеня ўдзельнічаюць расейскія войскі пад расейскім трыкалёрам. Ацэнкі палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў, народнае апытаньне. Толькі празь дзесяцігодзьдзі пасьля заканчэньня вайны дасьледчыкі загаварылі аб тым, што беларускі супраціў быў зусім не такі аднародны, як сьцьвярджаюць падручнікі. Праўду і міты пра рэспубліку–партызанку ў праграме абмяркоўваюць гісторыкі-дасьледчыкі, пісьменьнік, маёр артылерыі ў адстаўцы. «Ёсьць моманты ў Лукашэнкавым маўленьні, якія нас павінны натхняць». Мовазнаўца Зьміцер Саўка аналізуе апошнюю прамову па-беларуску. Тэлефануйце ў эфір і адказвайце, ці сьвяткуецце вы сёньня, што і як. У эфір + 375 29 651 42 04 або на аўтаадказьнік у Менску +375 17 266 39 52.