Тайныя і яўныя сябры ТБМ

Your browser doesn’t support HTML5

Таварыства беларускай мовы сьвяткуе 25 гадоў з дня стварэньня. У першыя гады незалежнасьці ў ТБМ былі ўсе дзейныя міністры, а пасьведчаньне нумар адзін уручылі Вячаславу Кебічу. Апытаньне Свабоды: ці выконваецца канстытуцыйны прынцып роўнасьці дзьвюх дзяржаўных моваў? У Віцебску да ўгодкаў гораду на сьцяне дому ізноў узьнікае эскіз Казіміра Малевіча. Міністэрства культуры ў адказе Саюзу беларускіх пісьменьнікаў падзялілася сваімі плянамі ўшанаваньня памяці Рыгора Барадуліна. Называць вуліцу ў яго памяць пакуль не плянуюць. Чарговая ўспышка афрыканскай чумы зафіксаваная ў Шчучынскім раёне. Зь людзей узялі расьпіскі, што мяса за межы вёскі вывозіць ня будуць. Увесь партызанскі рух – гэта велізарны міт, сьцьвярджае пісьменьнік і дасьледчык Анатоль Тарас. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.