Ці залежыць якасьць віна ад ўзроўню дэмакратыі?

Your browser doesn’t support HTML5

У новай перадачы «Бяз гальштукаў» зь вядучай Ганнай Соўсь пра віно і дэмакратыю дыскутуюць віназнаўца, дэгустатар і паэт віна Ігар Памяранцаў, аўтар кнігаў «Чырвонае сухое», «Вінарні» і «Позьні збор», які мяркуе, што закрытыя дзяржавы душаць культуру, у тым ліку і вінную, і культуроляг Ягор Сурскі, уладальнік найвялікшага ў Беларусі склепу пладовага віна, якое ён лічыць сапраўдным брэндам Беларусі.